21.03.2016
Сёння ў Магілёве адкрываецца Міжнародны моладзевы тэатральны форум "М@rt.кантакт". Свае лепшыя пастаноўкі сюды прывезлі тэатры з 9 краін. У афішы 20 спектакляў, білетаў амаль не засталося. Маладыя рэжысёры прапануюць новыя погляды на літаратурныя шэдэўры. Пустых крэслаў і зусім не будзе падчас паказу "Майстра і Маргарыты" Варшаўскага тэатра "MalabarHotel". Гэты спектакль пакуль самы касавы на форуме. 11-ы Міжнародны моладзевы фестываль "М@rt. кантакт" стане яркай падзеяй Года культуры.
Падзяліцца:

Вверх