Мінскі баль праваслаўнай моладзі аб"яднаў 500 удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Украіны і Аўстрыі. Сёлета тэмай вечара стала непарыўнасць гісторыі, веры і культуры славянскіх народаў. У танцавальнай праграме тры аддзяленні. Гэта больш за 40 нумароў - ад армянскіх народных да класічных еўрапейскіх танцаў. Цэнтральнае месца аддадзена вальсу.Падчас балю таксама адбыўся аўкцыён, на якім можна было купіць падарункі ручной работы. Атрыманыя сродкі накіраваныя на дабрачыннасць. Акрамя таго, у літаратурных салонах дэманстравалі музычныя і паэтычныя нумары.