13.12.2016
У Мінску прайшла прэм"ера праграмы Федэрацыі прафсаюзаў пад назвай "Сем таямніц Беларусі". Ідэя праекта - расказаць гледачу аб асаблівасцях нашай краіны, па якіх Беларусь пазнаюць за мяжой. У маштабным паказе задзейнічана больш чым сто акцёраў. А першымі гледачамі сталі прадстаўнікі дыпкорпусу Сербіі, Венесуэлы, Бразіліі, Расіі, Мексікі і Азербайджана. Праект увойдзе ў пастаянную праграму Палаца прафсаюзаў да 2019 года.
Падзяліцца:

Вверх