Ён выклікаў непадробную цікавасць як з боку беларускіх, так і замежных танцораў. Прадэманстраваць сваё майстэрства ў Мінск прыехалі прадстаўнікі Даніі, Польшчы і Украіны. Фестываль праходзіў адразу на некалькіх пляцоўках. Дні паказаў падзялілі на тэматычныя вечары пэўных танцавальных тэатраў, а таксама на пластычныя лабараторыі.