21.01.2016
Калекцыю рускага фарфору можна ўбачыць у мастацкай галерэі "Універсітэт культуры". На выставе - вырабы расійскіх педагогаў і студэнтаў Гжэльскага дзяржуніверсітэта. Гэта цэнтр вытворчасці глінянага, фарфоравага і фаянсавага посуду ў Расіі. У Мінск прывезлі некалькі соцень экспанатаў - жанравую скульптуру, дробную і дэкаратыўную пластыку, свяцільні і сервізы. Экспануецца і работа беларускага майстра. Кампазіцыя прысвечаная народнаму святу Івана Купалы.Нараўне з керамічнымі вырабамі выстаўленыя творы жывапісу, графікі і дызайну. А таксама ўпершыню на суд шырокай публікі прапануюцца народныя драўляныя духавыя інструменты аўтарскай рэканструкцыі.
Падзяліцца:

Вверх