06.05.2016
Як захаваць самабытнасць беларускай культуры ў рамках сусветнай, абмеркавалі на Міжнародным навуковым кангрэсе. Нагодай стаў Год культуры. У Мінск прыехалі больш за 300 даследчыкаў і навукоўцаў з розных краін. Музыка, жывапіс і нават мова страчваюць сваю індывідуальнасць. Таму пытанне захавання самабытнасці і ў той жа час развіцця і ўзаемадзеяння стала галоўным.
Захаванне ўнікальнасці нацыянальнай культуры - праблема агульнасусветная. Таму, на думку гасцей, вырашыць яе можна будзе толькі агульнымі намаганнямі. Адно з пытанняў, якія найбольш абмяркоўваюцца, - развіццё беларускай мовы ва ўмовах двухмоўя.
Падчас кангрэсу працуюць выставы выратаваных беларускімі рэстаўратарамі артэфактаў, навуковых выданняў. Госці наведаюць мінскія музеі і Нацыянальную бібліятэку.
Падзяліцца:

Вверх