29.03.2016
У мастацкай галерэі Універсітэта культуры праходзіць міжнародная выстава пад назвай "Прытчы". Тут прапанаваныя працы майстроў Польшчы, Украіны, Літвы, Грузіі і, вядома ж, Беларусі. Матэрыяламі выступілі дошка, ляўкас, тэмпера і золата. У аснову іканапісных карцін ляглі сюжэты вядомых прытч: пра блуднага сына, пра таленты, пра міласэрнага самарыцяніна, пра сейбітаў і шматлікіх іншых.
Падзяліцца:

Вверх