У Мінску стала на адну карцінную галерэю больш. Пляцоўка ля Ратушы зараз збірае не толькі знатакоў музычнага мастацтва, але і аматараў жывапісу. "Свабодны музей: гарадскія легенды" - праект аб людзях, якія жылі і працавалі ў сталіцы. Навукоўцы, спартсмены, творчая інтэлігенцыя, вынаходцы намаляваныя пэндзлямі таленавітых мастакоў. Усяго 20 копій шэдэўраў партрэтнага жывапісу з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея. Дарэчы, яны выкананыя не звыклым алеем на палатне, а фотадрукам на пластыку. Пазнаёміцца з двума дзясяткамі гісторый поспеху і легенд можна аж да 30 верасня.