У Мінску адкрылася выстава работ Андрэя Касая. Экспазіцыю прывезлі прама з Нью-Ёрка. Мастацтвазнаўцы ахарактарызавалі яе як "дыскамфорт" у стылі сюррэалістычнага поп-арта. Экспазіцыйная дзейнасць мастака пачалася летась. Таксама аўтар зарэкамендаваў сябе як мультыплікатар, ён супрацоўнічаў са многім сусветнымі брэндамі. Увазе публікі прапанаваныя не толькі яго палотны, але і мультфільм. Экспазіцыя размешчаная ў індустрыяльнай арт-прасторы ў цэнтры Мінска і прадоўжыцца да пятніцы.