10.06.2016
Александрыя праз месяц ізноў збярэ сяброў. Фестываль пройдзе 9 і 10 ліпеня. Плануецца, што яго наведаюць каля 100 тысяч гасцей. Гэта абсалютны рэкорд. Падрыхтоўку да маштабнай падзеі абмеркавалі на пасяджэнні рэспубліканскага аргкамітэта. Акрамя традыцыйнай праграмы - кірмашоў, свята хлеба, выступлення народных калектываў, гасцей чакае шоу парашутыстаў, можна будзе папарыцца ў перасовачнай лазні і пачаставацца свежай юшкай. На галоўнай сцэне адбудзецца прэм"ера - казачны паказ "Купальская казка" з захапляльнымі спецэфектамі.
Падзяліцца:

Вверх