17.12.2015
Сёння - Дзень беларускага кіно. Прафесійнае свята беларускіх кінематаграфістаў зацверджана ўказам Прэзідэнта Беларусі ў 1994 годзе і з тых часоў штогод адзначаецца 17 снежня. Але годам заснавання беларускага кінематографа прынята лічыць 1924 год, калі ў Мінску адкрылі ўпраўленне "Белдзяржкіно", пазней ператворанае ў кінастудыю "Беларусьфільм". За час існавання кампаніі знята больш за паўтысячы мастацкіх фільмаў, некалькі тысяч дакументальных і каля сотні мультфільмаў. Сярод найболей вядомых стужак "Людзі на балоце", "Прыгоды Бураціна", "Белыя Росы", "У жніўні 44-га". Сёння ў мінскім кінатэатры "Перамога" адбудзецца паказ фільмаў - пераможцаў фестывалю "Лістапад". Сёлета ён сабраў 150 карцін з 60 краін.
Падзяліцца:

Вверх