25.02.2016
Міжнародны фестываль праваслаўных спеваў "Каложскі дабравест" адкрыўся ў Гродне. Арганізатары чакаюць удзельнікаў і гасцей з Францыі, Арменіі, Сербіі, Малдовы, Румыніі, Польшчы і ўпершыню з Узбекістана. З Ташкента прыедзе хор Свята-Успенскага кафедральнага сабора. Усяго заяўкі на конкурс харавых песень падалі 35 царкоўных і свецкіх калектываў.
"Каложскі дабравест" пачынаўся паўтара дзясятка гадоў таму як конкурс прыхадскіх калектываў. Фестываль прадоўжыцца чатыры дні. Імёны пераможцаў стануць вядомыя 27 лютага.
Падзяліцца:

Вверх