28.12.2015
У Гомелі падвялі літаратурныя вынікі года. Пяць лепшых прадстаўнікоў рэгіёна сталі лаўрэатамі прэміі імя Кірыла Тураўскага. Гэту ўзнагароду тры гады таму заснаваў Гомельскі аблвыканкам - для падтрымкі таленавітых землякоў. Ад пісьменнікаў і паэтаў патрабавалася прапанаваць твор пра родны край, традыцыі і культуру беларускага народа. Сёлета на конкурс было пададзена 70 рукапісаў. Кожны з лаўрэатаў атрымаў дыплом і прэмію, а таксама магчымасць выдаць свой твор за кошт абласнога бюджэту.
Падзяліцца:

Вверх