27.01.2016
У Беларусі зацверджаны план правядзення Года культуры. У ім - акцыі "Культурная сталіца Беларусі" і "Мецэнат культуры", рэспубліканскія конкурсы "Горад культуры" (найбольш паспяховы турыстычны цэнтр) і "Чалавек Года культуры" (сярод працаўнікоў гэтай сферы). Прадоўжыцца мадэрнізацыя і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў культуры, у тым ліку завяршэнне рэканструкцыі Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", стварэнне музейнага квартала на базе Нацыянальнага мастацкага музея. Акрамя таго, будуць рэалізаваныя мерапрыемствы па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны.У чэрвені паводле традыцыі пройдзе Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур, у ліпені - свята "Купалле" і "Славянскі базар у Віцебску", у жніўні-верасні - міжнародны фестываль этнакультурных традыцый "Кліч Палесся".
Падзяліцца:

Вверх