У Беларусі пачынаюцца здымкі новага фільма ў стылі фэнтэзі. Рабочая назва карціны - "Неруш". Дзеянне адбываецца ў выдуманым свеце, блізкім да сярэдневякоўя. Карцінка багатая на кадры з найпрыгажэйшых беларускіх лясоў - тут і разгортваецца асноўнае дзеянне. Героі сутыкаюцца са звышнатуральнымі з"явамі і істотамі. У аснове - беларускі фальклор. Наперадзе ў здымачнай групы два гады працы.