Беларусы рыхтуюцца адзначыць дзень Івана Купалы. Гэта адно са старажытных народных святаў, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі. Лічыцца, што ў купальскую ноч размаўляюць дрэвы, трава і жывёлы, свецяцца схаваныя пад зямлёй скарбы. Галоўныя забавы на Купалле - скачкі праз вогнішча, каб ачысціцца ад хвароб, пляценне вянкоў і пусканне іх у ваду, карагоды і, вядома ж, пошукі папараць-кветкі. Захаваўшы старажытныя абрады свята, арганізатары беларускага Купалля прыўнеслі ў яго сучаснае гучанне. Праграма на Купалле сёлета разнастайная. 9-10 ліпеня на купальскія гулянні па традыцыі запрашае аграгарадок Александрыя.