Культурныя ландшафты стануць сёлета галоўнай тэмай Міжнароднага дня музеяў. Больш як дзве тысячы устаноў па ўсім свеце расчыняць свае дзверы для знатакоў мастацтва. Менавіта сёння са сховішчаў на экспазіцыі выстаўляюць найлепшыя працы, адкрываюць тэматычныя фестывалі, опен-эйры і квэсты. У Беларусі да гэтага свята ўжо традыцыйна прымяркуюць і "Ноч музеяў". Прычым, кожная ўстанова выбрала свой кірунак. З вечара суботы і да раніцы нядзелі музейныя пляцоўкі будуць працаваць у асаблівым рэжыме. Сам Мінск таксама стане арт-пляцоўкай - на вуліцах, у скверах і парках пройдуць экскурсіі па культурна-гістарычных месцах.