Тэатр-студыя кінаакцёра адзначае юбілей. 35 гадоў таму артысты кінастудыі "Беларусьфільм", мінскіх тэатраў і выпускнікі Усерасійскага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі беларускага набору паставілі эксперыментальны спектакль, які выклікаў фурор. У новым тэатры сталі выкарыстоўваць раней неапрабаваныя формы: кінафрагменты ў спектаклі і перанос сцэны нібы на здымачную пляцоўку.
Сёння Тэатр у Мінску - адзіны на постсавецкай прасторы такога тыпу, дзе акцёрская трупа - зоркі нацыянальнага кінематографа. У рэпертуары два дзясяткі пастановак. Гэта і сучасныя творы, і сусветная класіка. У святочны вечар артысты са сцэны павіншуюць канцэртнымі нумарамі яшчэ і свайго гледача.