Сталі вядомыя ўсе фіналісты "Еўрабачання-2016". Другі паўфінал прайшоў у Швецыі ўчора. У ім выступіў і прадстаўнік Беларусі Ivan. Зала з першых нот сустрэла песню беларуса авацыямі. За Айвана хварэлі не толькі ў дэлегацыйным пакоі, але і ў прэс-цэнтры. Усе чакалі фіналу і вынікаў галасавання. Аднак у дзясятцы фіналістаў Беларусі не апынулася. Па выніках галасавання ў фінал выйшлі 10 краін: Латвія, Грузія, Балгарыя, Аўстралія, Украіна, Сербія, Польшча, Ізраіль, Літва, Бельгія. Імя трыумфатара "Еўрабачання-2016" увесь свет даведаецца ў суботу ўвечар.