16.05.2016
Спектакль - частка праекта "Мастацтва за інклюзію людзей з інваліднасцю".
"Мастацтва за інклюзію людзей з інваліднасцю". Праект пад такой назвай аб"яднаў студэнтаў Акадэміі мастацтваў і Асацыяцыю дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам. Спектакль "Таямнічае начное забойства сабакі" паводле рамана Марка Хэдана паказалі на камернай сцэне Купалаўскага тэатра. Акцёры - студэнты майстэрні народнага артыста Беларусі Мікалая Кірычэнкі. Выпрабавальны паказ прайшоў у закрытым фармаце. Падрыхтоўка да спектакля доўжылася некалькі месяцаў. Плануецца, што ён стане дыпломнай працай студэнтаў.
Падзяліцца:

Вверх