26.01.2016
Наступны этап - выступленне прэтэндэнтаў ужывую. Сталі вядомыя імёны фіналістаў нацыянальнага адбору на конкурс выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2016". 20 вакалістаў адабраныя шляхам праслухоўвання. У Моладзевым тэатры эстрады ўдзельнікаў ацэньвалі па відэаматэрыялах. Заяўкі даслалі 70 прэтэндэнтаў. Яны змагаліся за права прайсці ў трэці тур і прадставіць нашу краіну на "Славянскім базары". Згодна з умовамі конкурсу, адна з кампазіцый павінна гучаць на беларускай мове.
Наперадзе заключны этап - жывыое выступленне ўдзельнікаў. Імёны пераможцаў у дзіцячай і дарослай катэгорыях стануць вядомыя не пазней за 20 сакавіка.
Падзяліцца:

Вверх