Фінал "Еўрабачання-2016" пройдзе 14 мая.
Стакгольм лічыць дні да "Еўрабачання". У сталіцы Швецыі ўсталяваная 3D-скульптура дзьмухаўца, сімвала сёлетняга конкурсу, з таймерам зваротнага адліку. Чароўная кветка вышынёй8,5 мне толькі ўпрыгожвае плошчу, але таксама іграе музыку "Еўрабачання" і прыемна пахне. Прахожыя могуць сачыць за колькасцю дзён, што засталіся да фіналу песеннага конкурсу. Ён пройдзе ў "Глобэн Арэне" 14 мая.
Беларусь на конкурсе будзе прадстаўляць падапечны расійскага прадзюсара Віктара Дробыша IVAN. Ён выступіць у другім паўфінале з песняй "Help You Fly".