У Мінску сёння стартуе праект "Шлягеры на ўсе часы". У найбліжэйшыя чатыры дні Нацыянальны аркестр Беларусі выступіць у Вялікай зале Белдзяржфілармоніі з серыяй канцэртаў. Адкрыецца марафон канцэртам-прысвячэннем творчасці Віктара Цоя, затым публіку парадуюць хітамі народнага артыста Расіі Валерыя Лявонцьева. Завершацца "Шлягеры на ўсе часы" ў чацвер праграмай, прысвечанай кінарэжысёру Эльдару Разанаву. Праект "Шлягеры на ўсе часы" праходзіць у Мінску штогод і адбудзецца ўжо дзявяты раз.