Сёння - 13 гадавіна з дня смерці Уладзіміра Мулявіна. Сотні людзей сабраліся на Маскоўскіх могілках апоўдні, каб ушанаваць памяць легендарнага песняра. Адбыўся мітынг з ускладаннем кветак ад імя Кіраўніка дзяржавы. Спецыяльна да гэтай даты ў тэатры Горкага быў пастаўлены спектакль "Пясняр". Пастаноўка атрымала Спецыяльную прэмію Прэзідэнта.