Сёння ў Мінску адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў XII Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу "Тэлевяршыня". Усяго ў конкурсе было 25 намінацый, пададзена больш як 260 заявак. Сёння па чырвонай дарожцы пройдуць вядучыя, рэпарцёры, аператары, сцэнарысты з агульнарэспубліканскіх і рэгіянальных каналаў, якіх прызналі лепшымі гледачы і аўтарытэтнае журы. Суправаджае цырымонію Прэзідэнцкі аркестр Беларусі пад кіраваннем Віктара Бабарыкіна.