Юбілейны, XXV Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар" закрываецца сёння ў Віцебску. Урачысты канцэрт па традыцыі пройдзе ўвечар у Летнім амфітэатры. На сцэну акрамя вядомых артыстаў выйдуць уладальнік Гран-пры дзіцячага музычнага конкурсу і ўдзельнікі конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні.
Інтрыга дарослых спаборніцтваў захаваецца да гала-канцэрта, дзе і будзе названы пераможца. Фаварытам называюць беларускага выканаўца Аляксея Гроса, які набраў больш за ўсіх балаў пасля двух конкурсных дзён.