Сёння адзначаецца Міжнародны дзень культуры. Журналісты вядучых СМІ краіны ў гэты дзень сустрэліся з Міністрам культуры Беларусі Барысам Святловым. У цэнтры ўвагі - развіццё айчыннай кінаіндустрыі, будаўніцтва музейнага квартала, развіццё паркаў. Працягнулі апошнюю тэму ў Лошыцкім парку. Сёння тут пасадзілі дрэва-сімвал у гонар творчага сезона.