17.12.2015
У нашай краіне сёння адзначаецца Дзень беларускага кіно. Прафесійнае свята было заснавана ў 1994 годзе. Першымі айчыннымі сцэнарыстамі і рэжысёрамі з"яўляюцца Уладзімір Корш-Саблін і Юрый Тарыч. На "Беларусьфільме" знята больш за паўтысячы мастацкіх фільмаў, некалькі тысяч дакументальных і каля 100 мультфільмаў. Сярод найбольш вядомых стужак беларускага кінематографа розных гадоў гэта карціны: "Чырвонае лісце" Корш-Сабліна і "Альпійская балада" Барыса Сцяпанава, "Людзі на балоце" Віктара Турава і "І з пекла ў пекла" Дзмітрыя Астрахана, "Белыя Росы" "Дунечка" Аляксандра Яфрэмава і "Брэсцкая крэпасць" Аляксандра Кота.
Падзяліцца:

Вверх