Выдатны майстар беларускай сцэны Расціслаў Янкоўскі ўдастоены Расійскай нацыянальнай тэатральнай прэміі "Залатая маска". Імёны ўладальнікаў гэтай прэстыжнай узнагароды назвалі ўчора ў Маскве. Народны артыст Савецкага Саюза ўдастоены прэміі ў намінацыі "За выдатны ўклад у развіццё тэатральнага мастацтва". Расціслаў Янкоўскі - адзіны замежны лаўрэат прэміі. Ён прысвяціў беларускай сцэне больш за 60 гадоў, сыграў каля 200 роляў у тэатры і кіно.