Рэгіянальныя адборачныя туры дарослага і дзіцячага конкурсаў XXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" стартуюць сёння. Па выніках адбораў будуць вызначаны па 5 кандыдатаў ад кожнай вобласці і Мінска. Першым кастынгі адкрывае Брэст, там ужо пададзена больш за 46 заявак.