Зоркі першай велічыні, васьмігадзінны паэтычны марафон, арыгіналы Шагала, якіх яшчэ не бачыла Беларусь, і аэрастаты ў небе. Якім будзе напаўненне юбілейнага XXV "Славянскага базара ў Віцебску", распавялі арганізатары. У праграме форуму - больш за сотню праектаў. 16 000 білетаў ужо распрадалі ў касах Віцебска і праз Інтэрнэт. XXV Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 14 па 18 ліпеня. Летась на форуме пабывалі артысты больш як з сарака краін.