У пачатку года ў Беларусі па традыцыі ўручаюць прэстыжныя прэміі "За духоўнае адраджэнне" і спецпрэміі Прэзідэнта. Сёння ў Палацы Рэспублікі Кіраўнік дзяржавы асабіста ўзнагародзіць тых людзей, якія паспяхова захоўваюць культурную спадчыну нашай краіны.
Сярод лаўрэатаў прэміі "За духоўнае адраджэнне" - творчы калектыў, які працаваў над стварэннем кнігі-рэквіема "Жыць і памятаць"; епіскап Барысаўскі і Мар"інагорскі Веніямін, калектывы навукова-практычнага цэнтра "Маці і дзіця" і Нацыянальнага мастацкага музея.
Па выніках мінулага года прысуджаныя і 10 спецыяльных прэмій Прэзідэнта. Урачыстае ўручэнне пройдзе сёння ў Палацы рэспублікі. Убачыць цырымонію змогуць і тэлегледачы.