25.07.2016
У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава да 25-годдзя Дэкларацыі аб суверэнітэце "Сучасная Беларусь вачамі мастакоў". Экспазіцыя дае рэдкую магчымасць убачыць у адзінай выставачнай прасторы работы прызнаных класікаў беларускага мастацтва і мастакоў, якія заявілі аб сабе ўжо ў перыяд незалежнасці. Да адкрыцця выставы прымеркаваная прэзентацыя альбома "Мастацтва суверэннай Беларусі", у які ўвайшлі больш за сто твораў жывапісу, графікі, скульптуры і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Падзяліцца:

Вверх