Александрыя збярэ сяброў у гэтыя выхадныя. Свята стала значнай падзеяй не толькі для Магілёўскай вобласці, але і для ўсёй Беларусі. Сёлета яго першым акордам стане адкрыццё выставы-кірмашу "Дняпроўскія сустрэчы на Александрыйскім кірмашы". Гледачы ўбачаць масавую вакальна-харэаграфічную кампазіцыю пра народную творчасць і культурную спадчыну, пра беларускую гасціннасць і купальскія традыцыі славянскіх народаў. Можна будзе паўдзельнічаць у конкурсах на лепшы купальскі і беларускі нацыянальны строй. На свяце ўпершыню будзе арганізаваная экскурсія па асноўных творчых пляцоўках. Гасцям пакажуць беларускую культуру ў розных яе праявах: літаратура, нацыянальная кухня, музыка і фальклор, а таксама ўсходнеславянскія сувязі.
Чакаецца, што сёлета свята наведаюць каля ста тысяч чалавек.