07.04.2016
Піяніст-віртуоз Юрый Бліноў напісаў музычны твор для зоркі клуба "Рэал Мадрыд" Тоні Кроса. Канцэрт складаецца з пяці частак, кожная з якіх распавядае пра розныя этапы спартыўнай кар"еры нямецкага паўабаронцы. Сінтэз прафесійнага спорту і класічнай музыкі перарос у 30-хвілінны канцэрт. Юрый Бліноў - першы беларус, якому апладзіравала самая знакамітая канцэртная пляцоўка Манхэтэна. Сёння на гастрольнай карце піяніста сорак краін. Прэм"ера новага музычнага твора запланаваная на 22 мая.
Падзяліцца:

Вверх