12.07.2016
У Віцебску сёння пачынаюцца першыя мерапрыемствы "Славянскага базару". Сёлета песеннаму форуму спаўняецца 25 гадоў, і арганізатары паабяцалі з нагоды юбілею шмат рэкордаў і незабыўных момантаў. Удзел у фестывалі возьмуць выканаўцы з 44 краін, а праграма налічвае 130 культурных мерапрыемстваў - пакуль гэта рэкорд форуму. Так, сёння ў Мастацкім музеі пройдзе адразу некалькі прэзентацый выстаў, а на сцэне тэатра імя Якуба Коласа адбудуцца "Тэатральныя сустрэчы". У 10 вечара ў Летнім амфітэатры з сольнай праграмай выступіць Сяргей Лазараў.
Падзяліцца:

Вверх