Сенсацыйная знаходка беларускіх даследчыкаў, якая пацягне за сабой перавыданне энцыклапедый. У закрытай бібліятэцы ў Мідл-Тэмпле (Вялікабрытанія) знойдзены першы ў свеце буквар - беларускі. Кніга выдадзеная ў 1618 годзе ў адной з друкарань пад Вільна, а гэта значыць ёй амаль 400 гадоў. Да сённяшняга дня самым старажытным букваром лічылася выданне, выпушчанае на 13 гадоў пазней. Наконт існавання знойдзенага выдання было вядома па ўскосных крыніцах англійскіх бібліёграфаў, але праверыць сапраўднасць факту да цяперашняга часу беларускія кнігазнаўцы не маглі. Зараз атрыманая лічбавая копія самага старажытнага буквара ў свеце. Гэта дазволіць узнавіць выданне ў Беларусі ў выглядзе факсімільнага.