У Нацыянальным мастацкім музеі сёння адкрываецца ўнікальная выстава жывапісу калекцыянера Аляксандра Валадчынскага. Выхадзец Беларусі прывёз на радзіму 150 шэдэўраў рускага жывапісу 19-20 стагоддзяў. Пяроў, Васняцоў, Айвазоўскі, Суцін, Жукоўскі, Бялыніцкі-Біруля. Жамчужынай стала асобная калекцыя з 20 карцін братоў Макоўскіх. Для іх вылучылі асобную залу. А ўсяго экспазіцыя займае пяць. Дарэчы, спецыяльна для выставы змянілі дызайн залаў, сцены адзелі ў цёмна-графітавы, каб падкрэсліць золата акантоўкі шэдэўраў.