Віцебск рыхтуецца да "Славянскага базара". Падрыхтоўку маштабнага фестывалю ў рамках тэлемаста Масква-Мінск абмеркавалі рэжысёры, члены журы і арганізатары форума. Сёлета ўпершыню на сцэне летняга амфітэатра пройдзе канцэрт "25 імгненняў лета". Ён збярэ разам усіх пераможцаў "Славянскага базара". Упершыню журы конкурсу маладых выканаўцаў узначаліць Валерый Лявонцьеў. Менавіта ён 25 гадоў таму адкрыў рахунак фестывальным праграмам. У Віцебск прыедуць і зоркі сусветнай велічыні, такія, як Томас Андэрс і Майкл Болтан.