Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі вызначыў лаўрэатаў конкурсу "Лепшыя тавары Беларусі - 2015". Пераможцамі прызнаныя 248 тавараў. Іх выпускаюць 143 арганізацыі. Прадпрыемствам-лаўрэатам уручаць дыпломы. Таксама яны атрымаюць права размяшчэння лагатыпа конкурсу на таварах і ўпакоўцы, у дакументацыі і рэкламных матэрыялах.Конкурс праводзіцца з 2002 года па ініцыятыве Дзяржстандарту, абласных выканаўчых камітэтаў і Мінгарвыканкама. За час яго правядзення лаўрэатамі сталі айчынныя тавары больш як дзвюх тысяч арганізацый з усіх рэгіёнаў. Як адзначылі арганізатары, многія прадпрыемствы бяруць удзел у конкурсе з года ў год і перамагаюць у ім, пашыраючы асартымент прадукцыі і ўдасканальваючы яе спажывецкія ўласцівасці.