09.03.2016
Калекцыю музея "Выратаваныя мастацкія каштоўнасці" абнавілі ў Брэсце. Экспазіцыю ў дзесяці залах стваралі тры гады. У калекцыі каля 400 артэфактаў. Гэта карціны знакамітых мастакоў, кітайскі фарфор, ювелірныя ўпрыгажэнні вядомых фабрык Фабержэ і Аўчыннікава. Асаблівае месца адведзена абразам. У прыватнасці, упершыню дэманструецца абраз стараверскага пісьма XIX стагоддзя.
Дарэчы, усе экспанаты - прадметы антыкварыяту і творы мастацтва - канфіскаваныя мытнікамі пры спробе іх вывазу за мяжу. Усяго ў фондах музея захоўваецца каля 3 тысяч мастацкіх каштоўнасцяў.
Падзяліцца:

Вверх