22.07.2016
Сёння спаўняецца 80 гадоў народнай артыстцы Беларусі Валянціне Гаявой. З юбілеем артыстку павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы адзначыў неацэнны ўклад мастацкага кіраўніка ансамбля "Харошкі" ў развіццё нашай культуры. Валянціне Гаявой і яе артыстам апладзіравалі практычна ўсе кантыненты. Яе талент стварыў сваю мову харэаграфіі. Яркі прыклад - праграма "Полацкі сшытак", дзе гісторыя сярэднявечнай Беларусі цалкам перакладзеная ў танцавальныя па.
Падзяліцца:

Вверх