Мікалай Пінігін паставіў спектакль "Арт" паводле п"есы французскай пісьменніцы.
Купалаўскі тэатр пад заслону года запрашае на прэм"еру новай версіі легендарнага спектакля "Арт". П"есу аб узаемаадносінах трох мужчын на фоне белай карціны напісала жанчына, францужанка Ясміна Рэза. Тут можна смяяцца, хоць гэта не камедыя, можна і паплакаць, шкадуючы аднаго з герояў. Рэжысёр і мастацкі кіраўнік Купалаўскага тэатра Мікалай Пінігін ужо трэці раз паставіў гэтую п"есу. Раней яе ігралі на падмостках прыватнага тэатра, і яна стала адной з самых паспяховых антрэпрыз у Мінску. Для Купалаўскага тэатра снежань - месяц прэм"ер. На камернай сцэне чакаюць адразу тры новыя пастаноўкі, дзве з якіх - дыпломныя працы студэнтаў Мікалая Пінігіна.