Нацыянальная бібліятэка Беларусі рыхтуе да выдання ўнікальны каталог. Ён аб"яднае ўсе 30 усходніх рукапісаў, напісаных арабскай вяззю, якімі валодае Музей рэдкай кнігі. Сярод матэрыялаў - Докшыцкі Кетаб, напісаны арабскай вяззю на беларускай мове. Яго стварылі татары, якія жылі на нашай зямлі. Рукапіс - яркая ілюстрацыя ўзаемапранікнення культур нашых народаў. Каталог падрыхтаваны спецыялістамі, якія валодаюць не проста персідскай, арабскай і турэцкай мовамі, але і іх старажытнымі дыялектамі.