Нацыянальная бібліятэка Беларусі сёння адзначае 10-годдзе новага будынка. Ва ўзвядзенні алмаза ведаў удзельнічала ўся краіна. І сёння галоўнае кнігасховішча па многіх паказчыках не мае аналагаў на постсавецкай прасторы. Яно абсталяванае поўнасцю аўтаматызаванай сістэмай дастаўкі літаратуры, таму час чакання кнігі скарочаны да 20 хвілін. У Кіеве, напрыклад, на гэта спатрэбяцца 3 гадзіны. Свой юбілей бібліятэка адзначыць інтэрактыўным квестам. Яго ўдзельнікам трэба будзе выканаць шэраг заданняў і адказаць на пытанні, каб атрымаць сімвалічныя ключы ад алмаза ведаў.