14.12.2016
Мінскі міжнародны Калядны оперны форум адкрыецца сёння на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі. Гледачоў чакаюць яркія прэм"еры, новыя імёны і лепшыя спектаклі з рэпертуару тэатра. Сёння - легендарная драма іспанскіх пачуццяў: опера "Кармэн" Жоржа Бізэ. Усяго ж у праграме творы сусветнай опернай класікі і прэм"еры сезона. Ужо сем гадоў гэты форум аб"ядноўвае сапраўдных аматараў класічнага мастацтва.
Падзяліцца:

Вверх