Запланавана 150 мерапрыемстваў з удзелам 700 гасцей.
Міжнародная канферэнцыя "Лімуд Беларусь" адкрылася ў Мінску. Яна прымеркаваная да Года культуры. Гэта адзін з найбуйнейшых сусветных адукацыйных форумаў. Яўрэйская суполка арганізуе яго ў 20 краінах. У Мінск у гэтыя дні прыехалі больш як 700 удзельнікаў з Расіі, Малдовы, Украіны, Ізраіля і ЗША.
У красавіку "Лімуд" праходзіў у Нью-Ёрку. У Беларусі яго арганізуюць трэці раз і ўпершыню ў сталіцы. Да гэтага форум прымала радзіма Марка Шагала Віцебск. Усяго запланавана 150 мерапрыемстваў. Гэта трэнінгі, майстар-класы, канцэрты, экскурсіі і выставы.