06.10.2015
Мэта творчага калектыву - адраджэнне народна-песеннай культурнай спадчыны беларусаў. Медаль Францыска Скарыны ўручана мастацкаму кіраўніку Беларускага фальклорна-этнаграфічнага ансамбля "Кiрмаш" Ірыне Капчынскай. Ад імя Прэзідэнта Беларусі ўзнагароду ўручыў пасол нашай краіны ў Расіі Ігар Петрышэнка. Мэта творчага калектыву - адраджэнне народна-песеннай культурнай спадчыны беларусаў. У рэпертуары ансамбля - каля 400 беларускіх народных песень. Таксама Ірына Капчынская - аўтар самабытных беларускіх фальклорна-этнаграфічных пастановак, якія дэманстраваліся ў Расіі, Польшчы, Італіі, Аўстрыі.
Падзяліцца:

Вверх