У Магілёве ў Сусветны дзень тэатра завяршыўся XI Міжнародны форум "М@rt.кантакт". За тыдзень прэм"ерных паказаў гледачы ацанілі два дзясяткі спектакляў з дзевяці краін. Лепшым спектаклем стала пастаноўка расійскага "Тэатра Дзі Капуа" "Жыццё за цара". Форум застаўся прыхільнікам новага і эксперыментальнага і выклікаў шматлікія абмеркаванні з удзелам крытыкаў і рэжысёраў. Сёлета "М@rt.кантакт" запомніўся аншлагамі - яго наведалі 4,5 тысячы гледачоў.