У Мінску запусцілі новы музычны тэлеканал. Яго адкрыццё адсвяткавалі напярэдадні ў адным са сталічных клубаў. Запрошанай зоркай быў пераможца нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2016" Аляксандр Іванаў. Ivan, а гэта сцэнічны псеўданім музыканта, выканаў дзве кампазіцыі, адна з якіх вядомая "Help you Fly", з ёй беларус і выступіць на песенным конкурсе ў Стакгольме. Напярэдадні ў беларускай сталіцы пачалі здымаць візітоўку нашага ўдзельніка.
Ужо заўтра Ivan са сваёй камандай ляціць на еўравізійнае pre-party ў Рыгу